За незаконнае выпальванне сухой расліннасці парушальнікам пагражае штраф
10/03/2026 16:03
За незаконнае выпальванне сухой расліннасці парушальнікам пагражае штраф - ад 10 да 30 базавых велічынь. Па кашальку можа ўдарыць і развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах (па арт.16.41 КаАП - да 12 БВ). У выпадку прычынення ўрону ў буйным памеры можа наступаць крымінальная адказнасць. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула ўзнікненне пажару і знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 БВ, папярэдзілі ў абласным упраўленні МНС.