Працягваецца рэгістрацыя і прыём работ на
Х Адкрыты міжнародны конкурс дзіцячага малюнка "Дружаць дзеці на планеце", які праводзіцца Міністэрствам адукацыі Беларусі ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Мерапрыемства накіравана на ўмацаванне міжнародных культурных сувязей, развіццё дзіцячай творчасці, падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі, абмен вопытам сярод педагогаў. У конкурсе бяруць удзел дзеці і моладзь ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў (па ўзроставых катэгорыях). Усім удзельнікам конкурсу неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы. У гэтым годзе тэма конкурсу - "Навука і фантазія: Мост у будучыню". Удзельнікам прапануецца прадставіць сваё бачанне будучыні, дзе навука, штучны інтэлект, робататэхніка і новыя тэхналогіі адыгрываюць ключавую ролю. Працы могуць адлюстроўваць навуковыя адкрыцці, узаемадзеянне чалавека з ІІ, экалагічныя тэхналогіі, будучыня гарадоў і архітэктуры. Удзельнікі могуць даследаваць, як будуць развівацца крыніцы энергіі, транспарт, медыцына, а таксама як тэхналогіі зменяць нашае жыццё і дапамогуць захаваць прыроду і асвоіць космас. Конкурсныя работы могуць быць выкананы ў розных відах і жанрах выяўленчага мастацтва, любымі матэрыяламі, фармат - А3-А2. Малюнкі неабходна прадставіць да 1 сакавіка 2026 г. на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16, Рэспубліка Беларусь. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І, ІІ, ІІІ ступені ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі. Аўтары 500 лепшых работ атрымаюць дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а навучальныя ўстановы - лісты падзякі. Больш падрабязна з умовамі арганізацыі конкурсу дзіцячага малюнка "Дружаць дзеці на планеце" можна азнаёміцца ў
Палажэнні.