Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям'і —
святам любові, надзейнай апоры і пераемнасці пакаленняў. Менавіта моцная сям'я
з'яўляецца падмуркам нашага грамадства і галоўным залогам росквіту Беларусі.
У Год беларускай жанчыны мы з асаблівай
цеплынёй дзякуем нашым маці, жонкам і дочкам. На вашых плячах трымаецца дамашні
ўтулак, вы захавальніцы маральных каштоўнасцей, якія закладаюць будучыню нашай
краіны. Клопат пра жанчыну-маці і падтрымка мацярынства застаюцца нязменнымі прыярытэтамі
дзяржаўнай палітыкі.
Столінскі раён — сапраўдны маяк для ўсёй
краіны, наш самы шматдзетны і шчаслівы рэгіён. Столінская зямля ўпэўнена трымае
лідарства па колькасці маці-гераінь і вялікіх сем'яў. Вашы моцныя саюзы
наглядна паказваюць, што вялікая сям'я — гэта найвышэйшая праява сапраўднага
патрыятызму і даверу да сваёй дзяржавы.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць шматдзетным
бацькам, сем'ям юбілярам і тым, хто выхоўвае прыёмных дзяцей.. Словы паддзякі
ўсім сем'ям Століншчыны і тым, хто толькі плануе завесці сям'ію.Дзякуй за
вашу самаадданую бацькоўскую працу, мудрасць і шчодрасць душы.
Жадаем вашым дамам непарушнага міру, згоды
і дабрабыту! Няхай яны заўсёды будуць напоўнены радасцю, утульнасцю і звонкім
дзіцячым смехам. Моцнага вам здароўя і шчасця!
З Днём сям'і!