Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Таматы пад кантролем штучнага інтэлекту: у Альшанах запусцілі новую "разумную" цяпліцу!

13/07/2026 15:07
 Аграгарадок Альшаны ў чарговы раз пацвярджаюць статус "агародніннай сталіцы" Беларусі, укараняючы перадавыя тэхналогіі. У фермерскай гаспадарцы Сяргея Грыба ўвялі ў эксплуатацыю ўльтрасучасную цяпліцу, на 5 гектарах зямлі, кіраванне працэсамі ў якіх часткова даверана штучнаму інтэлекту. Дзякуючы аптымізацыі ўсіх працэсаў, свежыя, духмяныя і сакавітыя ружовыя таматы адгружаюцца ў буйныя гандлёвыя сеткі краіны прама з шклярніц - фактычна «з галінкі на прылавак». Ацаніць маштабы інавацыйнай палескай вытворчасці прыехала здымачная група Першага нацыянальнага канала. Карэспандэнт пабываў у гасцях у фермера Сяргея Грыба і на свае вочы пераканаўся, як тэхналогіі будучыні дапамагаюць палешукам збіраць рэкордныя ўраджаі!