Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

СВЯТА НАРОДНАГА ГУЛЯННЯ "КУПАЛЛЕ" ТРАДЫЦЫЙНА ПРАЙШОЎ ПА ЎСІХ КУТКАХ СТОЛІНШЧЫНЫ

08/07/2024 16:07
 Свята Івана Купалы прыпадае на час летняга сонцастаяння і адзначаецца беларускім народам з даўніх часоў. Шматвяковая традыцыя выконваецца і на Століншчыне.
Лічылася, што менавіта ў гэты дзень прырода дасягае свайго найвышэйшага росквіту. У купальскую ноч скачуць праз агонь, шукаюць скарбы і папараць-кветку, а таксама спяваюць старажытныя песні, пускаюць вянкі па вадзе і варожаць.
Насычана, весяла прайшла Купальская ноч у розных населеных пунктах нашага раёна.
Разнастайная канцэртная праграма, карагоды вакол вогнішча пад зорным ліпеньскім небам падарылі людзям вялізны зарад бадзёрасці, весялосці і станоўчых эмоцый.
Самае загадкавае і прыгожае свята лета атрымалася на славу, людзі добра правялі час і адпачылі. Кожны адчуў дыханне шматвяковай народнай традыцыі, сувязь пакаленняў…
Безумоўна, свята Івана Купалы садзейнічае яднанню жыхароў не толькі вёскі і раёна, але і вобласці, краіны, тым самым дапамагаючы захаванню нашай цудоўнай культуры.