Столінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае
17/03/2026 15:03
выпальванне сухой расліннасці, травы на пні, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў катэгарычна забаронена законам Галоўная небяспека выпальванняў - іх некантраляванасць. Як навесці парадак па законе? МНС не забараняе развядзенне вогнішчаў на прысядзібных участках, але патрабуе строгага выканання правілаў бяспекі: Спальваць смецце можна толькі ў зацішнае надвор'е. Вогнішча павінна быць на бяспечнай адлегласці ад будынкаў, гаручых матэрыялаў. Працэс гарэння павінен быць пад вашым пастаянным наглядам. Ні ў якім разе не пакідайце вогнішча "дагараць" самастойна. Пад рукой заўсёды павінны быць ёмістасць з вадой, пясок ці вогнетушыцель, каб імгненна спыніць распаўсюджванне полымя. Пасля заканчэння работ вуглі павінны быць поўнасцю патушаны да поўнага спынення тлення.