Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Столінскага раёна выходзяць на фінальны этап уборкі азімага ячменю.

08/07/2026 15:07
На гэты момант у раёне ўбрана 94,1 працэнта ад запланаваных плошчаў гэтай культуры. 

У засекі рэгіёну ўжо намалочана 12 237 тон збожжа новага ўраджаю. Сярэдняя ўраджайнасць азімага ячменю па раёне складае 58,1 ц/га. 
Дэманструецца ўпэўненая дадатная дынаміка: гэты паказчык на 12,2 ц/га перавышае ўзровень аналагічнага леташняга перыяду.

Зладжаная работа аграрыяў і строгае выкананне агратэхнічных тэрмінаў забяспечваюць трывалую аснову для паспяховага выканання дзяржаўнага заказу і фарміравання агульнага каравая Століншчыны.