Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян

25/08/2026 15:08
 27 жніўня 2026 года ў г. Століне і Столінскім раёне адбудзецца Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян. 

Любы ахвочы зможа бясплатна атрымаць кансультацыю прафсаюзнага юрыста па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. 
Да ўдзелу ў прыёме грамадзян таксама будуць прыцягнуты прадстаўнікі органаў пракуратуры.
 Прыём грамадзян ажыццяўляе прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Гумен Аліна Аляксандраўна. Месца і час правядзення прыёму: 
• 08:00 - 10:00 - в. Асаўцы, вул. Калгасная, д. 14 (будынак КСУП "Відыборскі"); 
• 10:30 - 12:30 - г. Столін, вул. Савецкая, д. 69 (Столінская раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК). 
Запіс на прыём ажыццяўляецца папярэдне па тэлефоне: 8 (0162) 21-87-90 (рэжым працы: пн–пт з 08:30 да 16:30) або па электроннай пошце: brest@fpb.by.