На палях Століншчыны стартавала сяўба кукурузы
15/04/2026 12:04
Сельгаспрадпрыемствы Столінскага раёна пачалі новы этап вясенне-палявых работ. Першымі сяўбу "царыцы палёў" пачалі аграрыі КСУП "Прыпяць-2009". Паралельна з пасяўной кампаніяй у раёне працягваюцца падрыхтоўчыя работы. Гаспадаркі вядуць актыўную падрыхтоўку глебы пад наступныя культуры і працягваюць унясенне арганічных угнаенняў.