Конкурс праводзіўся сярод усіх абласных, аб'яднаных, пярвічных арганізацый Беларускага саюза жанчын. Удзельніцы прадставілі больш за 100 розных варыянтаў. У шматлікіх працах бачыўся адзіны стыль: многія прапаноўвалі адлюстраваць у лагатыпе выяву, твар жанчыны. А інтэрпрэтацыі былі зусім розныя. Пераможцам конкурсу стала лідэр маладзёжнага крыла Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Яўгенія Пагранічная. Яна фатограф, раней прэзентавала некалькі ўласных фотавыстаў. Любіць здымаць сям'ю, жанчыну.