У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх на тэрыторыі г.Століна, Альшанскага і Вялікамаляшэўскага сельскіх выканаўчых камітэтаў, у перыяд з 27 па 31 студзеня 2026 года будзе праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару». Работнікі МНС правядуць ацэнку супрацьпажарнага стану жылля і раскажуць аб наступствах невыканання правілаў пажарнай бяспекі. Таксама спецыялісты нагадаюць аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, аб небяспецы пры курэнні ў месцах для сну і неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях. Акцэнт у рабоце будзе зроблены на наведванні домаўладанняў, кватэр грамадзян, найбольш схільных да рызыкі ўзнікнення пажараў. Дастукацца да кожнага і растлумачыць важнасць прытрымлівання правілаў пажарнай бяспекі – асноўныя задачы запланаванага мерапрыемства. Памятайце: бяспека вашага дома - у вашых руках! Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 ці 112.