Бясплатная кансультацыя грамадзян, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
23/02/2026 11:02
Сёння ў натарыяльных канторах Брэсцкай натарыяльнай акругі пройдзе акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Жыхары Столінскага раёна могуць звярнуцца па кансультацыю ў натарыяльную кантору Столінскага раёна (па адрасе г. Столін, вул. Чырвонаармейская, д. 10) па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і іншым.