Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

ААТ "Савушкін прадукт" - 50 гадоў

20/07/2026 12:07
 
Старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Жыдзецкі сустрэўся з кіраўніцтвам і працоўным калектывам вытворчага філіяла ААТ "Савушкін прадукт" у г. Століне, каб асабіста павіншаваць холдынг са знамянальнай датай - 50-годдзем з дня заснавання. 

За паўстагоддзя паспяховага шляху прадпрыемства ператварылася ў перадавога прамысловага гіганта і аднаго з галоўных флагманаў перапрацоўчай галіны Палесся. Сёння брэнд «Савушкін прадукт» - гэта сінонім бездакорнай якасці, натуральнасці і сучасных тэхналогій. У сваім святочным віншаванні старшыня райвыканкама Сяргей Сцяпанавіч даў высокую ацэнку ўкладу завода ў дабрабыт рэгіёну: 

"Савушкін прадукт" на Століншчыне - гэта не проста паспяховая вытворчасць, гэта гонар і візітная картка нашага раёна. За гэтымі пяцідзесяццю гадамі стаіць каласальная праца, пастаяннае імкненне да развіцця, маштабная мадэрнізацыя і ўкараненне перадавых стандартаў. Сёння прадпрыемства дэманструе выдатныя вытворчыя паказчыкі, забяспечваючы стабільную перапрацоўку сыравіны, выпуск запатрабаванай высакаякаснай прадукцыі і надзейныя працоўныя месцы для соцень нашых жыхароў. 

 Асаблівая падзяка — ветэранам завода, якія заклалі трывалы фундамент гэтага поспеху, і цяперашняму калектыву за адданасць сваёй справе, найвышэйшы прафесіяналізм і тэхналагічную дысцыпліну.