Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

22 сакавіка - Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі

20/03/2026 16:03
  Успомнім усіх, хто стаў ахвярай самай сапраўднай бесчалавечнасці і злачынстваў супраць беларускага народа. Не менш за 290 населеных пунктаў нашай старны падзялілі лёс Хатыні. Матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, пацверджана знішчэнне не менш як 12 868 сёл і вёсак. Сярод дадаткова ўстаноўленых і раней невядомых 3668 пацярпелых населеных пунктаў - 104 новых, якія паўтарылі трагічны лёс вёскі Хатынь, спаленых цалкам разам з жыхарамі і не адрадзіліся пасля вайны. З кожным годам жывых сведкаў ваенных гадоў становіцца ўсё менш. Цяпер у рэспубліцы пражывае 650 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 5,1 тыс. былых вязняў фашызму. У адпаведнасці з рашэннем Кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, атрымліваюць матэрыяльную дапамогу. У бягучым годзе названыя катэгорыі атрымаюць дапамогу ў памерах ад 1500 да 5 000 рублёў. Акрамя гэтага, нашы ветэраны кожны месяц атрымліваюць спецыяльныя выплаты да пенсіі: павышэнне, узроставую даплату, надбаўку на догляд. Сёння для інвалідаў і ўдзельнікаў вайны - гэта плюс да асноўнага памеру пенсіі 497 - 745 рублёў, для былых вязняў фашызму - плюс 311 рублёў штомесяц.