Столинский районный исполнительный комитет

Столинский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Віншаванне кіраўніцтва Столінскага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03/07/2026 07:00

 Паважаныя жыхары і госці Столінскага раёна! 

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці - сімвал суверэнітэту нашай дзяржавы, адзінства беларускага народа, міру, стабільнасці, доблесці і воінскай Славы. Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з Вялікім Подзвігам нашага народа, які гераічна абараніў свабоду і незалежнасць. 3 ліпеня – яскравае сведчанне самаадданасці, патрыятызму і любові да Радзімы, напамін аб неабходнасці мірнай працай развіваць родны край, рабіць яго больш прыгожым і багацейшым.

Сення мы аддаём даніну павагі загінуўшым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы, ушаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі. Мы імкнемся быць дастойнымі памяці герояў-вызваліцеляў і на іх прыкладзе выхоўваць маладое пакаленне.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай любімай Радзімы! Міру, дабра, працвітання нашай роднай Беларусі!

Са святам! З Днём Рэспублікі! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Столінскі раённы выканаўчы камітэт

Столінскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки