Дзяржэнергагазнагляд сумесна з "Белэнерга" і "Белтопгазам" праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю, накіраваную на папярэджанне аварый і няшчасных выпадкаў пры эксплуатацыі электра-, цепла- і газавага абсталявання ў асенне-зімовы. Галоўныя задачы акцыі: павышэнне дасведчанасці жыхароў аб правілах бяспечнага выкарыстання газу, электрычнасці і цяпла ў побыце; -праверцы сістэм апалу і абсталяванні на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Энергагазнагляд нагадвае асноўныя правілы: • Газавае абсталяванне: своечасова праводзіце тэхнічнае абслугоўванне катлоў і калонак, правярайце цягу ў дымавых і вентыляцыйных каналах. • Электрабяспека: не перагружайце электрасетку магутнымі абагравальнікамі, не выкарыстоўвайце самаробныя прыборы і пашкоджаную праводку. • Цеплаўстаноўкі: сачыце за спраўнасцю ацяпляльных прыбораў і сістэм. Паклапаціцеся пра бяспеку сваёй хаты і блізкіх да наступу моцных халадоў!