СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Віншаванне з Днём сям'і

15/05/2026 07:44

 Дарагія жыхары Століншчыны! Паважаныя землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям'і — святам любові, надзейнай апоры і пераемнасці пакаленняў. Менавіта моцная сям'я з'яўляецца падмуркам нашага грамадства і галоўным залогам росквіту Беларусі.

У Год беларускай жанчыны мы з асаблівай цеплынёй дзякуем нашым маці, жонкам і дочкам. На вашых плячах трымаецца дамашні ўтулак, вы захавальніцы маральных каштоўнасцей, якія закладаюць будучыню нашай краіны. Клопат пра жанчыну-маці і падтрымка мацярынства застаюцца нязменнымі прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі.

Столінскі раён — сапраўдны маяк для ўсёй краіны, наш самы шматдзетны і шчаслівы рэгіён. Столінская зямля ўпэўнена трымае лідарства па колькасці маці-гераінь і вялікіх сем'яў. Вашы моцныя саюзы наглядна паказваюць, што вялікая сям'я — гэта найвышэйшая праява сапраўднага патрыятызму і даверу да сваёй дзяржавы.

Выказваем глыбокую ўдзячнасць шматдзетным бацькам, сем'ям юбілярам і тым, хто выхоўвае прыёмных дзяцей.. Словы паддзякі ўсім сем'ям Століншчыны і тым, хто толькі плануе завесці  сям'ію.Дзякуй за вашу самаадданую бацькоўскую працу, мудрасць і шчодрасць душы.

Жадаем вашым дамам непарушнага міру, згоды і дабрабыту! Няхай яны заўсёды будуць напоўнены радасцю, утульнасцю і звонкім дзіцячым смехам. Моцнага вам здароўя і шчасця!

З Днём сям'і!


 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі