Сёння з 12.00 да 13.00 на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, у тым ліку і ў Столінскім раёне, праводзіцца планавая тэхнічная праверка сістэмы абвесткі насельніцтва. У ходзе праверкі:
• будуць уключацца электрасірэны;
• пройдзе перахоп эфіру УКХ-FM радыёвяшчання
Просім жыхароў і гасцей Століншчыны захоўваць спакой! Праверка носіць выключна планавы тэхнічны характар, ніякіх дзеянняў з вашага боку рабіць не трэба.