У Столінскім райвыканкаме прайшла асаблівая сустрэча! Старшыня Сяргей Жыдзецкі за круглым сталом абмеркаваў самыя важныя пытанні з тымі, хто паказаў бліскучыя вынікі на ЦЭ і ЦТ у 2026 годзе - нашымі выпускнікамі-стобальнікамі!
Гэтыя хлопцы – наш гонар, інтэлектуальная эліта, будучыя лідэры і рухавікі Століншчыны. Такі прамы дыялог - гэта ўнікальная магчымасць для таленавітай моладзі выказаць свае ідэі, задаць пытанні і абмеркаваць перспектывы развіцця роднага краю і асабістага росту.