З ліпеня месяца традыцыйна надыходзіць сезон масавага адпачынку. Вялікая колькасць людзей пад уплывам цёплых прамянёў летняга сонца наведвае зоны адпачынку, якія традыцыйна размешчаны ў водаахоўных і прыбярэжных палосах рэк і азёр. Многія грамадзяне выходзяць у лес за зборам ягад і грыбоў. Пры ажыццяўленні кантрольных мерапрыемстваў Столінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету падчас прыродаахоўных рэйдаў сутыкаецца са значнай колькасцю парушэнняў звязаных з забруджваннем лясоў, прыбярэжных палос, водаахоўных зон і месцаў адпачынку. Практычна не адно наведванне кампаніяй людзей якога-небудзь месца адпачынку не застаецца бясследным. Поліэтыленавыя пакеты, бутэлькі, папяровая тара і пакаванні, аднаразовы посуд, іншае побытавае смецце і камунальныя адыходы амаль заўсёды застаюцца ў гэтых месцах чакаць іншых адпачывальнікаў. Нагадваем, што забруджванне лесу бытавым і будаўнічым смеццем, камунальнымі адходамі і да т.п., у адпаведнасці з ч. 1 арт. 16.22 КаАП Рэспублікі Беларусь, цягне накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічыняў. Згодна з арт. 16.34 КаАП Рэспублікі Беларусь, за забруджванне або засмечанне паверхневых або падземных вод, парушальнік можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь. Па дадатковую інфармацыю па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету, растлумачэнне асобных пытанняў прыродаахоўнай тэматыкі, з інфармацыяй аб рабоце і дзеяннях (станоўчых або адмоўных) супрацоўнікаў тэрытарыяльных падраздзяленняў Дзяржінспекцыі, з інфармацыяй аб наяўных звестках па фактах браканьерства, Вы можаце звярнуцца да службовых асоб Рэспублікі Беларусь патэлефанаваўшы па тэлефонах даверу: Цэнтральны апарат Дзяржаўнай інспекцыі, г. Мінск: 8 (017) 39-00-000, 8 (033) 333-6-000 Брэсцкая абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, г. Брэст, 8 (0168) 633-36-19 Столінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, г. Давыд-Гарадок, 8 (01655) 51165, 53373 Канфідэнцыяльнасць інфармацыі гарантавана. Столінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету